Аб канферэнцыі

Запрашаем прыняць удзел у ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях, якія адбудуцца 4–5 красавіка 2019 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Юбілейныя ХV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні будуць прымеркаваны да 40-годдзя навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. На канферэнцыі будзе зроблены аналіз навуковых дасягненняў аддзела і весціся размова пра людзей, якія прынеслі аддзелу заслужаны аўтарытэт. Безумоўна, плённая праца шматлікіх супрацоўнікаў аддзела спрыяла станаўленню і развіццю адметнай нацыянальнай бібліялагічнай школы.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Тэматыка канферэнцыі будзе вылучацца разнастайнасцю, нязменнай цікавасцю да кніжнай культуры Беларусі і асэнсаваннем яе феномена ў сусветным кантэксце. Традыцыйна праблемнае поле канферэнцыі будзе ўключаць пытанні гісторыі рукапіснай і друкаванай кніжнай культуры ад старажытнасці да сучасных тэндэнцый развіцця.

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: традыцыі і сучасныя дасягненні.
  • Сучасныя бібліялагічныя школы, даследаванні і канцэпцыі.
  • Роля асобы ў стварэнні і развіцці кнігазнаўства.
  • Рукапісная кніжнасць Беларусі.
  • Беларуская рукапісная і друкаваная кніга ў айчынных і замежных зборах.
  • Беларускія друкарні XVI–XVIІІ стст.
  • Беларуская кніга ХIХ–ХХ стст.
  • Гістарычныя бібліятэкі і развіццё бібліятэчнай справы Беларусі.
  • Мастацкае афармленне рукапіснай і друкаванай кнігі.
  • Бібліяграфічны ўлік кніжных помнікаў Беларусі.
  • Сучасная беларуская кніга.
  • Кніга ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі.

Мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская, украінская, англійская.

Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Даклады і паведамленні:
Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі. Прымаюцца арыгінальныя работы на беларускай, рускай, англійскай мовах, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і артыкулаў для апублікавання. Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць на электронную пошту sapega@nlb.by і susha.ksenia@yandex.by не пазней за 1 сакавіка 2019 г.

Патрабаванні да афармлення даклада:
1. Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара/суаўтараў, поўная назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на канферэнцыі, назва даклада.
2. Аб'ём даклада разам з рэзюмэ, ілюстрацыямі і дадаткамі – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, кегель 13, міжрадковы інтэрвал 1,5, тып файла – .doc або .rtf (Microsoft Word).
3. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Спасылкі афармляюцца ў квадратных дужках у канцы сказа, напрыклад [3, с. 15].
4. Рэзюмэ на рускай і англійскай мовах аб'ёмам не больш за 400 сімвалаў кожнае (з прабеламі).

Кантакты:

Сапега Таццяна Андрэеўна,
тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07,
e-mail: sapega@nlb.by

Суша Ксенія Віктараўна,
тэлефон: (8 017) 293 27 83,
e-mail: susha.ksenia@yandex.by