18–19 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся XX Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні.
За два дні на пленарным і рабочых пасяджэннях выступілі больш за 50 вучоных з Беларусі і Расіі. Сярод іх – беларускія даследчыкі кнігі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускай акадэміі музыкі, а таксама супрацоўнікі музеяў і архіваў Беларусі.
Чытанні прайшлі ў змешаным фармаце. У першы дзень былі арганізаваны анлайн-трансляцыя і дыстанцыйнае падключэнне аддаленых удзельнікаў. Шэраг даследчыкаў устаноў культуры Расійскай Федэрацыі – Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі, Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М. Ельцына, Дзяржаўнай публічнай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук, Нацыянальнай бібліятэкі Удмурцкай Рэспублікі, Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Карэлія і іншых прадставілі вынікі навуковых даследаванняў у дыстанцыйным і вочным фармаце.
Матэрыялы канферэнцыі ўжо апублікаваны ў зборніку “Матэрыялы ХХ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў”.
Канферэнцыя дазволіла абмеркаваць шэраг пытанняў, сярод якіх эвалюцыя кніжнай культуры ад рукапіснай кнігі да выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій, роля кнігі ў сучасным грамадстве, праблемы і перспектывы развіцця навукі пра кнігу.
Выказваем падзяку партнёрам мерапрыемства ААТ “Камунарка” і ЗАТ “Мінскі завод безалкагольных напояў”.
Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.
ХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, прысвечаныя 400-годдзю выдання першага Буквара